BE RU EN

На аднаўленне Нотр-Дама сабралі амаль $1 мільярд

  • 17.04.2019, 15:41

Грошы сабраныя звычайнымі прыхаджанамі і магнатамі ва ўсім свеце.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на агенцтва Associated Press.

У сераду пасланнік прэзідэнта ў пытаннях культурнай спадчыны Стэфан Берн заявіў тэлекампаніі France-Info, што ўсяго за паўтара дня пасля пажару было сабрана 880 млн еўраў (гэта складае 995 млн даляраў).

Ўнёскі паступалі як ад кампаній і магнатаў (уладальнікаў L'Oreal, Chanel і Dior), так і ад вернікаў, і іншых людзей з маленькіх і вялікіх гарадоў ва ўсёй Францыі і ва ўсім свеце.

Апошнія навіны