BE RU EN

У Расеі штаб Навальнага знайшоў у сям'і экс-мэра Хабараўска шэсць дамоў у ЗША

  • 17.04.2019, 14:32

Пяць дамоў размешчаныя ў Каліфорніі, яшчэ адзін - у штаце Вашынгтон.

Сям'я былога мэра Хабараўска Аляксандра Сакалова, які кіраваў горадам 18 гадоў, валодае шасцю дамамі ў ЗША коштам, большым за шэсць мільёнаў даляраў. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні штаба Аляксея Навальнага ў Хабараўску, піша «Медуза».

У штабе паведамілі, што пяць дамоў размешчаныя ў Каліфорніі, яшчэ адзін - у штаце Вашынгтон. Нерухомасць была набытая ў перыяд з 2004 да 2018 года. У іх куплі ўдзельнічала жонка былога мэра Леанора Сакалова, а таксама іх дзеці Алена і Аляксей, якія цяпер валодаюць дамамі.

Удзельнікі расследавання выказалі здагадку, што Аляксандр Сакалоў мае від на жыхарства ў ЗША ці спрабаваў яго атрымаць.

У расследаванні таксама распавядаецца аб тым, як чалавек, блізкі да Сакалова, набыў заніжаным коштам унітарнае прадпрыемства, ва ўласнасці якога знаходзяцца гандлёвыя комплексы ў Хабараўску.

Апошнія навіны