BE RU EN

Польшча паднялася ў рэйтынгу найбуйнейшых эканомік свету і Еўразвязу

  • 17.04.2019, 13:29

Польшчы ўдалося апярэдзіць сваіх канкурэнтаў у рэйтынгу не толькі дзякуючы росту ВУП.

У 2018 годзе Польшча заняла 22-е месца ў рэйтынгу найбуйнейшых эканомік свету, а ў класіфікацыі Еўрапейскага Звязу - 7-е месца, паведамляе «Радыё Польшча».

У 2018 годзе Польшча выперадзіла Швэцыю і Аргентыну паводле аб'ёму ВУП і заняла 22-е месца ў рэйтынгу найбуйнейшых эканомік свету, а ў класіфікацыі Еўрапейскага Звязу - 7-е месца.

Польшчы ўдалося апярэдзіць сваіх канкурэнтаў у рэйтынгу не толькі дзякуючы росту ВУП, але таксама дзякуючы ўмацаванню курсу злотага да даляра, у той час як курс швэдскай кроны да амерыканскай валюты крыху аслабеў. У Аргентыне, акрамя падзення ВУП, таксама знізілася мясцовая валюта.

Мяркуецца, што ў 2020 годзе Польшча павінна выперадзіць Тайвань у рэйтынгу найбуйнейшых эканомік свету і апынуцца проста за галоўнай дваццаткай. Таксама можна чакаць падвышэння ў рэйтынгу ЕЗ пасля таго, як Вялікабрытанія пакіне Еўразвяз.

Наступны скачок у рэйтынгу можа адбыцца ўжо праз некалькі гадоў. Згодна з прагнозам Міжнароднага валютнага фонду, у 2024 годзе Польшча можа дагнаць Швайцарыю. Такім чынам, згодна з цяперашнім прагнозу МВФ, у 2025 годзе Польшча ўвойдзе ў 20-ку найбуйнейшых эканомік свету.

Апошнія навіны