BE RU EN

Парашэнка пацвердзіў правядзенне дэбатаў 19 красавіка на НСК «Алімпійскім»

  • 17.04.2019, 13:16

Раней кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў удзел у дэбатах.

У штабе прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі пацвердзілі правядзенне дэбатаў 19 красавіка на Алімпійскім і назвалі дакладны час, паведамляе "Новое время".

Дэбаты адбудуцца 19 красавіка а 19.00.

Гледачоў будуць пускаць на стадыён паводле папярэдняй рэгістрацыі. Рамкі будуць адкрыты на ўваход з 16.30, уваход будзе арганізаваны паводле спісаў і з пасведчаннямі асобы.

"Асобная просьба - не трэба атрыбутыкі спартыўных спаборніцтваў. Ніякіх фаераў, дудак, барабанаў і таму падобнае. Мы ідзём не спаборнічаць хто каго перакрычыць. Прыносьце з сабой сцягі і сімволіку ў дзяржаўных колерах Украіны і Еўразвязу", - заявілі ў штабе. Таксама плануецца арганізаваць бясплатныя аўтобусы з рэгіёнаў для прыхільнікаў прэзідэнта.

"Удзел спадара Зяленскага папярэдне пацверджаны", - дадалі ў штабе Парашэнка.

Апошнія навіны