BE RU EN

Заўтра ў Беларусі чакаецца да +16 градусаў

  • 16.04.2019, 21:37

Уначы прагназуецца ад -1 да +5.

Пахмурнае надвор’е прагназуецца ў Беларусі 17 красавіка, інфармуе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па поўдні Берасцейскай і Гомельскай абласцей пройдуць невялікія дажджы. Вецер чакаецца паўночна-заходні: уначы слабы, удзень парывісты.

Уначы прагназуецца ад -1 да 5 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 11-16 вышэй за нуль.

Апошнія навіны