Аэрапорт «Менск» з 1 траўня змяняе правілы надгляду ручной паклажы
- 16.04.2019, 20:40
Нацыянальны аэрапорт уводзіць сістэму аўтаматычнага вяртання латкоў у пунктах надгляду.
Пра гэта авіякампанія «Белавія» паведаміла ў сацыяльных сетках.
Цяпер пры даглядзе ўсю ручную паклажу давядзецца змяшчаць у спецыяльна распрацаваныя латкі і, як і раней, адпраўляць на праверку ў інтраскоп. Дагляд рэчаў без латка будзе немагчымы. Калі багаж будзе перавышаць дапушчальныя памеры, рэчы будуць вяртацца на стойку рэгістрацыі для здачы багажу.
Максімальна дапушчальныя памеры ручной паклажы ў авіякампаніі «Белавія» - 55/40/20 см.
Паведамляецца, што запуск такой сістэмы дазволіць скараціць час на працэдуру дагляду і павялічыць прапускную здольнасць пункта.