BE RU EN

У Магілёве перакулілася маршрутка з пасажырамі

  • 16.04.2019, 19:05

Маршрутка перакулілася пасля сутыкнення з грузавіком.

Буйное ДТЗ адбылося сёння ўдзень на вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве, паведамляе mogilev.online са спасылкай на тэлеграм-канал «ДПС Магілёў».

Сутыкнуліся маршрутка і грузавік, у выніку сутыкнення маршрутка перакулілася.

ФОТА: MOGILEV.ONLINE

Пасажыры атрымалі траўмы. Вядома, што на месцы ДТЗ працавала хуткая. На Чалюскінцаў і прылеглых вуліцах праз аварыю, са слоў відавочцаў, утварыўся затор.

ФОТА: MOGILEV.ONLINE

Апошнія навіны