BE RU EN

Кантрабандысты з Горадні спрабавалі пераправіць цыгарэты праз мяжу на дроне

  • 16.04.2019, 18:55

Квадракоптэр і восем блокаў цыгарэт перададзеныя супрацоўнікам мытні.

Памежнікі затрымалі двух жыхароў Горадні недалёка ад мяжы. Маладыя людзі 1987 і 1988 гадоў нараджэння з дапамогай лятальнага апарата спрабавалі перамясціць тытунёвыя вырабы праз беларуска-польскую мяжу. Для гэтага яны перарабілі робат саматужным спосабам, прыстасаваўшы яго да супрацьпраўнай дзейнасці, паведамляе «Белсат».

Гарадзенцы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 1 арт. 23:30 КоАП Рэспублікі Беларусь за парушэнне памежнага рэжыму, а менавіта за незаконнае выкарыстанне лятальнага апарата ў межах памежнай зоны без апавяшчэння органаў памежнай службы, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт. Ім пагражае штраф да 50 базавых велічынь (1275 рублёў).

Апошнія навіны