BE RU EN

«Гэта проста ганьба - паказваць на ўсю краіну такое поле галоўнага стадыёна Беларусі»

  • 16.04.2019, 14:13

Пакрыццё газона на адрэканструяваным стадыёне «Дынама» трапіла ў кадр на матчы вышэйшай лігі.

Футбольны агент Уладзімір Касакоўскі раскрытыкаваў стан газона на адрэканструяваным стадыёне «Дынама» падчас матчу 3-га тура чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе «Дынама» - «Гарадзея», паведамляе pressball.by.

«Паказваць на ўсю краіну такое поле - гэта проста ганьба. Магчыма, на такім пакрыцці ў якой-небудзь другой лізе гуляюць, а тут - галоўны стадыён краіны», - быў катэгарычны Касакоўскі.

Апошнія навіны