BE RU EN

Упершыню ў свеце навукоўцы надрукавалі «жывое» сэрца

  • 15.04.2019, 20:25

Навукоўцы мяркуюць, што на працягу найбліжэйшых дзесяці гадоў можна будзе надрукаваць любы орган для перасадкі.

Навукоўцы з Тэль-Авіўскага ўніверсітэта ўпершыню надрукавалі біялагічнае сэрца. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу навучальнай установы.

Сэрца было створанае ў лабараторыі прафесара Таля Двіра. Спецыялісты надрукавалі блізу дзесяці сэрцаў памерам блізу двух з паловай сантыметраў. Для стварэння органаў выкарыстоўвалі клеткі чалавека і 3D-прынтар.

У выніку атрымалася ідэнтычнае з сапраўдным «жывое» сэрца. Яго клеткі працягваюць развівацца. Пазней органы плануюць перасадзіць жывёлам, каб праверыць функцыянальнасць органа.

ФОТА: AMIR COHEN
ФОТА: AMIR COHEN
ФОТА: AMIR COHEN
ФОТА: AMIR COHEN
ФОТА: AMIR COHEN

Апошнія навіны