BE RU EN

Пацяпленне ў Беларусі пачнецца ў аўторак

  • 15.04.2019, 18:11

На гэтым тыдні ўдзень тэмпература паветра будзе дасягаць 15-17 градусаў цяпла.

Пацяпленне ў Беларусі пачнецца ў аўторак. На гэтым тыдні ўдзень тэмпература паветра будзе дасягаць 15-17 градусаў цяпла, паведамляе Белгідрамет.

16 красавіка пераважна на поўдні краіны прагназуюцца невялікія ападкі - дождж і мокры снег. Уначы вецер будзе з парывамі да 4-9 м/с, удзень - да 12-14 м/с. Уначы тэмпература паветра складзе ад 0 да 5 градусаў (на захадзе - 1-3 марозу), удзень - 9-15 градусаў са знакам плюс (на Берасцейшчыне месцамі - 6-8 цяпла).

У сераду, 17 красавіка, будзе пераважна без ападкаў. Парывы ветру могуць узмацняцца да 14 м/с. Уначы чакаецца ад -1 да +5 градусаў (месцамі пры праясненнях - да -3), удзень - 11-16 цяпла.

У чацвер, 18 красавіка, таксама ападкі не прагназуюцца. Уначы будзе ад -3 да +3 (на захадзе - 4-5 цяпла), удзень - 11-17 градусаў вышэй за нуль.

Апошнія навіны