BE RU EN

Пратэсты ў Судане прадаўжаюцца з новымі патрабаваннямі

  • 15.04.2019, 17:43

Арганізатары масавых пратэстаў заклікалі сваіх прыхільнікаў да мабілізацыі.

Мабілізацыя абвешчаная праз спробу вайскоўцаў разагнаць сядзячы страйк каля будынку міністэрства абароны ў сталіцы краіны Хартум, паведамляе «Радыё Свабода». Тысячы людзей разбілі там лагер з патрабаваннем хуткага пераходу да грамадзянскага ўраду пасля таго, як на мінулым тыдні Амар аль-Башыр быў зрынуты вайскоўцамі з пасады прэзідэнта. Са слоў відавочцаў, вайсковыя аўтамабілі атачылі раён з намерам прыбраць барыкады, збудаваныя прысутнымі.

Напярэдадні арганізатары маніфестацый падалі вайскоўцам спіс сваіх патрабаванняў, у іх ліку суд над усімі былымі бачнымі прадстаўнікамі рэжыму.

У мінулыя выходныя не менш за 13 чалавек былі забітыя падчас узброенага нападу на пратэстоўцаў у правінцыі Паўднёвы Дарфур. Паводле звестак Цэнтральнага камітэта суданскіх лекараў, за мінулы тыдзень не менш за 35 чалавек загінулі ў сутыкненнях з сіламі бяспекі, якія неаднаразова спрабавалі разагнаць сядзячы страйк.

Апошнія навіны