BE RU EN

Матэвуш Маравецкі: Увядзенне еўра - не ў інтарэсах Польшчы

  • 15.04.2019, 14:43

Прэм'ер-міністр Польшчы заявіў, што далучэнне да еўразоны зробіць польскую эканоміку больш уразлівай.

Польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча не павінна ўводзіць еўра, бо «гэта не ў інтарэсах краіны».

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Еuractiv.

«Трэба спытаць, каму гэта будзе выгадна: Польшчы ці краінам, якія сёння з'яўляюцца найбуйнейшымі бенефіцыярамі агульнай валюты», - сказаў кіраўнік урада.

Са слоў Маравецкага, далучэнне да еўразоны зробіць польскую эканоміку больш ўразлівай, а кошты вырастуць.

Апошнія навіны