BE RU EN

СМІ назвалі імя чалавека, які спрыяў сустрэчы Зяленскага і Макрона

  • 15.04.2019, 11:13

Французскі філосаф стаў неафіцыйным каналам сувязі паміж Кіевам і Парыжам.

Французскі філосаф Бернар-Анры Леві спрыяў падрыхтоўцы візіту шоўмэна Уладзіміра Зяленскага і ягонай каманды для сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, піша Еўрапейская праўда.

Леві нядаўна наведваў Кіеў і публічна паведамляў, што напярэдадні першага тура правёў двухгадзінную сустрэчу з Зяленскім.

Аўтар артыкула адзначае, што цяпер філосаф з'яўляецца неафіцыйным каналам сувязі паміж Кіевам і Парыжам.

Варта адзначыць, што перад мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі, у сакавіку 2014 года, Леві згуляў важную ролю ў арганізацыі візіту Віталя Клічко і Пятра Парашэнкі ў Францыю.

Апошнія навіны