BE RU EN

Берасцейскае «Дынама» пяць разоў падолела БАТЭ ў апошніх 10 матчах

  • 14.04.2019, 19:46

У барысаўскіх футбалістаў - чатыры перамогі.

Сёння ў рамках трэцяга тура чэмпіянату Беларусі БАТЭ саступіў берасцейскаму «Дынама» (0:1), піша tribuna.com.

У апошніх дзесяці вочных сустрэчах на рахунку БАТЭ 4 перамогі над «Дынама», а ў берасцейцаў - пяць. Яшчэ адзін матч завяршыўся ўнічыю.

Фото: fcdb1960

Варта адзначыць, што матч, які прайшоў сёння, наведалі 11269 гледачоў. Гэтая лічба - рэкорд сезона-2019. Раней гульню 2-га тура вышэйшай лігі «Дынама» - «Дняпро» на стадыёне ў Берасці паглядзелі 9126 заўзятараў.

Апошнія навіны