BE RU EN

Колькі беларусы будуць адпачываць у траўні

  • 14.04.2019, 18:59

Для беларусаў пяць выходных дзён запар - небывалая раскоша.

Myfin.by паглядзеў, у якія дні ў траўні будзем адпачываць мы, а ў якія - нашы суседзі.

Перанос працоўных дзён у Беларусі у 2019 годзе зацверджаны пастановай савета міністраў ад 15 снежня 2018 г. №906. Дзень працы 1 траўня ў нас выпадае на сераду, Радаўніца 7 траўня - на аўторак, Дзень перамогі 9 траўня - на чацвер.

Працоўныя дні ў траўні пераносяцца так: панядзелак 6 траўня - на суботу 4 траўня, серада 8 траўня - на суботу 11 траўня. Такім чынам, у траўні мы будзем адпачываць 5 дзён запар.

У траўні ў Расеі адпачываюць з 1 да 5 траўня ўключна - у гонар Свята вясны і працы, затым ідуць выхадныя з 9 да 12 траўня - у сувязі са святкаваннем Дня перамогі.

Ва Украіне выходныя дні размеркаваліся па-іншаму. Там таксама святочнымі днямі з'яўляюцца Дзень працы і Дзень перамогі. Праз тое, што праваслаўны Вялікдзень сёлета прыпадае на 28 красавіка, ва Украіне непрацоўным з'яўляецца таксама і панядзелак 29 красавіка. Аўторак 30 красавіка таксама непрацоўны, праўда, яго давядзецца адпрацоўваць у суботу 11 траўня.

Такім чынам, ва ўкраінцаў «травеньскія» выходныя ў асноўным прыйдуцца на красавік: украінцы, якія працуюць пяць дзён на тыдзень, змогуць адпачываць з 27 красавіка да 1 траўня ўключна.

У Польшчы ў траўні таксама чакаюцца вялікія выходныя: з 1 да 5 траўня. 1 траўня - Дзень працы, 3 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень Канстытуцыі, 2 траўня - звычайны непрацоўны дзень. Дарэчы, варта памятаць, што крамы ў Польшчы не будуць працаваць не толькі 1 і 3 траўня, але і 5 траўня - у сувязі з мясцовай забаронай на гандаль у нядзелі.

У Літве святочным днём з’яўляюцца серада 1 траўня - Дзень працаўнікоў.

У Латвіі Дзень працы 1 траўня таксама з'яўляецца дзяржаўным святам. 4 траўня - Дзень абвяшчэння Дэкларацыі незалежнасці Латвіі. Паколькі свята супала з суботай, то выходны дзень пераносіцца на панядзелак, 6 траўня. Такім чынам, латышы ў траўні будуць адпачываць з 4 да 6 траўня ўключна.

Апошнія навіны