BE RU EN

Пад Лідай усталявалі 5-метровы крыж у гонар паўстанцаў Каліноўскага

  • 14.04.2019, 17:35

Памяць пра беларускіх герояў - наша сіла і гонар.

Гарадзенскія актывісты ўсталявалі крыж паўстанцам Кастуся Каліноўскага на кургане ў Лідскім раёне 14 красавіка. Крыж у вышыню складае 5,5 метраў, паведаміў «Радыё Свабода» гарадзенскі актывіст Вадзім Саранчукоў.

Саранчукоў кажа, што, калі ўсталёўвалі крыж, проста фізічна адчувалася падзяка паўстанцаў за тое, што не забыліся іх ахвяру.

«Так, мы памятаем! І Касцюшку, і Каліноўскага, і слуцкіх паўстанцаў, і Курапаты. І гэта памяць - сіла і гонар майго краю», - напісаў Вадзім Саранчукоў.

Апошнія навіны