BE RU EN

Беларуска здабыла «бронзу» марафона ў Польшчы

  • 14.04.2019, 17:20

Ніна Савіна выканала кваліфікацыйны нарматыў на Алімпійскія гульні ў Токіё-2020.

Беларуская спартоўка Ніна Савіна здабыла бронзавую ўзнагароду марафону Orlen Warsaw Marathon, які скончыўся сёння ў Польшчы, паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Беларуска прабегла дыстанцыю за 2 гадзіны 29 хв 6 сек і выканала кваліфікацыйны нарматыў на Алімпійскія гульні ў Токіё-2020. На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнялася кенійка Шэйла Ероціч (2 гадзіны 26 хв 6 сек), срэбнай узнагародай адзначылася яе партнёрка па камандзе Антаніна Квамбай (2 гадзіны 27 хвілін 42 сек).

Другая беларуская бягуха Святлана Кудзеліч фінішавала пятай (2 гадзіны 31 хв 20 сек). Варшаўскі марафон у Польшчы мае сярэбраны статус у класіфікацыі шашэйных бягоў.

Апошнія навіны