Новы малебен за пазбаўленне Беларусі ад лукавага
- 13.04.2019, 19:51
Малебен у абарону нашай краіны і нашай веры пройдзе ў Менску ў панядзелак 15 красавіка.
Партыя «Народная Грамада», якая ўваходзіць у склад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, выступіла са зваротам:
- Лукашэнка працягвае знішчэнне Мемарыяла памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. На загад вар'яцкага дыктатара па магілах расстраляных беларусаў ездзіць будаўнічая тэхніка. Зламаныя і апаганеныя больш за 150 крыжоў, усталяваных на пахаваннях людзьмі, якім дарагая памяць.
Напярэдадні Вялікадня, падчас Вялікага посту сатанінская ўлада абвясціла вайну галоўнаму знаку хрысціянства. Самазванец дэманстратыўна плюе на веру і традыцыі беларусаў.
Заклікаем тых, хто не хоча больш цярпець вар'яцкія ўчынкі кіраўніка-самадура, сабрацца ў панядзелак 15 красавіка а 18.00 каля адміністрацыі Лукашэнкі. Разам памолімся за збавенне нашай краіны ад лукавага, і за здароўе кінутых за краты абаронцаў веры - Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Максіма Вінярскага.
Прыходзьце з крыжамі, свечкамі і абразамі.
Абаронім нашу веру.
Слава Ісусу Хрысту!
Жыве Беларусь!