BE RU EN

Зніклага двухгадовага хлопчыка Янку знайшлі загінулым

  • 13.04.2019, 19:18

Дзіця знойдзенае мёртвым у меліярацыйным канале.

Зніклага 10 красавіка маленькага Янку з вёскі Любашкі знайшлі. У суботу, 13 красавіка, яго выявілі ў меліярацыйным канале.

На жаль, цуда не адбылося, дзіця мёртвае.

«Хлопчыка знайшлі ў меліярацыйным канале непадалёк ад вёскі Галоўчыцы. На жаль, дзіця мёртвае», - распавёў tut.by афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Паміж вёскамі Галоўчыцы і Любашкі, дзе прапала дзіця - 3,4 кіламетры.

Нагадаем, хлопчык знік 10 красавіка ў вёсцы Любашкі Камянецкага раёна. Пакуль яго мама гатавала, дзіця выйшла на двор - і знікла. З серады ў вёсцы Любашкі Камянецкага раёна, дзе жыве сям'я, ішлі пошукі: хлопчыка шукала міліцыя, выратавальнікі, валанцёры.

У траўні Янку павінна было споўніцца два гады.

Апошнія навіны