Беларускі форвард аформіў Пента-трык у матчы чэмпіянату Сінгапура
- 13.04.2019, 19:05
Андрэй Варанкоў стаў аўтарам пяці галоў.
ДПММ разграміў «Балестыр Халса» ў выязным матчы чэмпіянату Сінгапура - 7:1. Беларускі форвард гасцей Андрэй Варанкоў стаў аўтарам пяці галоў, паведамляе pressball.by.
Балестыр Халса - ДПММ - 1:7
Галы: 0:1 - Варанкоў (14). 0:2 – Рычута (27). 0:3 - Рычута (31). 0:4 - Варанкоў (39). 0:5 - Варанкоў (59). 0:6 - Варанкоў (71, з пенальці). 1:6 - Врэбач (79). 1:7 - Варанкоў (83).
ДПММ лідзіруе ў чэмпіянаце Сінгапура, «Балестыр Халса» ідзе на пятае месца.