BE RU EN

Андрэй Арамнаў здабыў срэбра на чэмпіянаце Еўропы ў цяжкай атлетыцы

  • 13.04.2019, 12:39

Папярэднім міжнародным поспехам беларуса стаў чэмпіянат Еўропы ў 2014 годзе.

Беларус Андрэй Арамнаў здабыў срэбра ў двухбор'і ў вагавой катэгорыі да 109 кг на чэмпіянаце Еўропы ў цяжкай атлетыцы. Турнір праходзіць у Батумі, піша tut.by.

Па суме двух практыкаванняў Андрэй Арамнаў паказаў вынік 411 кг (190 у рыўку + 221 у штуршку).

Арамнаў выканаў тры дзейсныя спробы ў рыўку (181, 186, 190) і дзве ў штуршку (216 і 221). Трэцюю спробу (226 кг) два з трох суддзяў не залічылі.

Золата здабыў Сымон Марцірасян з Арменіі - 427 кг (192+235), бронза ў расейца Радзівона Бачкова - 410 кг (192+218).

Андрэй Арамнаў аднавіў міжнародную кар'еру на ЧС-2018 у Ашхабадзе, дзе заняў 9-е месца. Той старт быў першым для яго пасля таго, як ён абвясціў аб заканчэнні кар'еры ў 2016 годзе, але летась наважыў вярнуцца на памост.

Папярэднім яго міжнародным поспехам стаў чэмпіянат Еўропы ў 2014 годзе, дзе Арамнаў здабыў бронзу.

Апошнія навіны