BE RU EN

Апошні гонар Масквы ідзе да свайго заходу

  • 12.04.2019, 21:15

Маск перакрые увесь дыяпазон касмічных перавозак, які яшчэ ёсць у расейцаў.

Сёння - дзень касманаўтыкі, а ўчора - адбылася падзея, як раз з гэтага разраду. У ЗША з касмадрома НАСА на мысе Канаверал, у Фларыдзе, другім разам стартавала цяжкая ракета «Falcon Heavy», піша ўкраінскі блогер Anti-colorados для «Обозревателя».

Як мы памятаем, летась, першы старт ракеты быў не камерцыйным і вывеў у космас аўтамабіль Тэсла, а гэтым разам - карыснай нагрузкай быў камерцыйны спадарожнік «Арабсат-6А», які і быў выведзены на зададзеную арбіту.

Гэты старт азнаменаваў сабой выхад «SpaceX» у цяжкі сектар камерцыйнай касманаўтыкі. Прычым, зроблена гэта вельмі эфектыўным спосабам, калі цяжкая ракета збіраецца шляхам зборкі некалькіх модуляў сярэдняй ракеты «Falcon-9». Гэта значыць, разгонныя модулі сталі ўніверсальным элементам для двух тыпаў ракет. Само гэтае развязанне прыводзіць да зніжэння кошту запуску цяжкіх грузаў, але і гэта яшчэ не ўсё.

У адрозненне ад першага запуску, калі эфектна былі вернутыя два бакавыя разгонныя модулі, а трэці прызямліўся ў ваду - міма платформы, гэтым разам усе тры модулі здзейснілі штатную пасадку і гатовыя да паўторнага выкарыстання. Два бакавыя, як і ў мінулы раз, вярнуліся на касмадром Мыс Канаверал, а цэнтральны - дакладна прызямліўся на платформу, у Атлантычным акіяне.

Увогуле, SpaceX упэўнена выходзіць ва ўсе новыя сегменты касмічных перавозак і спачатку выціскае там расейцаў, а потым і калегаў з ЗША. Удалы запуск арабскага спадарожніка паказвае ўстойлівую надзейнасць ракет SpaceX у сярэднім і цяжкім дыяпазонах грузу, а папярэдні ўдалы запуск і прызямленне заселенай капсулы, пакуль без экіпажа, выводзіць кампанію Маска ў лідары амерыканскіх аператараў праграм пілатавання.

На самай справе, у ЗША маецца як мінімум тры буйныя канцэрны, здольных ствараць касмічную тэхніку ўсяго дыяпазону, уключаючы і сістэмы пілатавання, але SpaceX ужо абагнаў нават уласных калег і наколькі можна зразумець - толькі набірае абароты.

Што тут важна ў прынцыпе, дык гэта тое, што ракетныя сістэмы SpaceX першапачаткова ствараліся як камерцыйныя, а не як варыяцыя абароннай сістэмы. У вайскоўцаў таксама ёсць прыстойныя ракеты, але яны створаны для дастаўкі набою ў адзін бок і таму - у прынцыпе не мелі патрэбы ў вяртанні разгонных модуляў, ні ў адпаведнай надзейнасці вузлоў і агрэгатаў. Уся сістэма павінна была штатна адпрацаваць 20-30 хвілін і ўсё, што далей нікога не цікавіла. Баявы модуль аддзяліўся і пайшоў да мэты, а на ўсё астатняе - пляваць.

З гэтай прычыны, і канструктыўна, і ў плане матэрыялаў, падобныя сістэмы на парадак менш тэхналагічныя, чым тое, што вырабляе кампанія Маска. А гэта значыць, што дагнаць ці хаця б не моцна адставаць ад яго могуць толькі высокатэхналагічныя вытворцы ў краінах, дзе сам па сабе высокі тэхналагічны ўзровень і культура вытворчасці, а акрамя таго - мае высокі ўзровень канструктарскай думкі і канцэптуальны геній ўзроўню Маска.

Гэта значыць, удалы камерцыйны старт цяжкай ракеты, безумоўна выводзіць SpaceX у сапраўдныя флагманы касмічных перавозак. Далей будзе працаваць прынцып выгады. Калі адзін старт ракеты Маска каштуе ўтрая танней за канкурэнтаў з Раскосмаса, напрыклад, то гэта значыць, што калі там не змогуць падняцца на новы тэхналагічны ўзровень, то Маск будзе выводзіць у космас на адзін даляр утрая больш грузу і рынак зробіць сваю справу.

Летам, прыблізна ў ліпені, павінен адбыцца «кантрольны стрэл», калі ў космас сыдзе першы экіпаж на ракеце SpaceX. З гэтага моманту ён перакрые увесь дыяпазон касмічных перавозак, які яшчэ ёсць у расейцаў, а далей - праграма міжпланетных заселеных місій, чаго у канкурэнтаў проста няма ў прынцыпе.

Увогуле, апошні гонар Масквы - космас, ідзе да свайго заходу і чым хутчэй усё будзе праходзіць у Маска, тым хутчэй будзе гэты захад на Масковіі.

Апошнія навіны