BE RU EN

Большасць беспрацоўных проста пакідае Беларусь

  • 12.04.2019, 15:22

У базе «дармаедаў» выявіліся 25 тысяч берасцейцаў.

Амаль дваццаць пяць тысяч чалавек з Берасця патрапілі ў базу «дармаедаў», паведамляе «Радыё Рацыя». Ім будуць пералічваць камунальныя аплаты. Такія афіцыйныя звесткі агучылі мясцовыя чыноўнікі. Старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс адзначыла, што большая частка беспрацоўных проста з'язджае за мяжу:

- Людзі ў пошуках лепшай долі выязджаюць у Польшчу і Украіну, каб працаваць і зарабляць грошы. Гэтая лічба 24 тысяч чалавек жудасная, бо кожны дзень усе кажуць, што мы жывем у добрай краіне, дзе добрая эканоміка. Аднак якая гэта добрая эканоміка, калі столькі людзей не можа ўладкавацца на працу.

Крыху больш за семнаццаць тысяч людзей без працы выяўленыя ў Маскоўскім раёне і звыш сямі тысяч у Ленінскім раёне. Усе гэтыя людзі да 1 сакавіка гэтага года не падалі інфармацыі, якая б пацвярджала іх занятасць у рэгіёне.

Апошнія навіны