BE RU EN

Амаль усімі багаццямі Расеі валодаюць 3 адсоткі насельніцтва

  • 12.04.2019, 13:57

Запазычанасць самых бедных расейцаў толькі павялічылася.

Дзель самых забяспечаных расейцаў, якія валодаюць практычна ўсімі фінансавымі актывамі і наяўнымі зберажэннямі ў Расеі, складае толькі 3 адсоткі насельніцтва. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі Вышэйшай школы эканомікі і Інстытута даследаванняў і экспэртызы «Замежэканамбанка», правёўшы цэлы шэраг даследаванняў няроўнасці ў РФ, піша ў пятніцу, 12 красавіка, газета «Коммерсант».

Эканамісты канстатуюць, што за пяць гадоў дзель усіх фінансавых актываў у краіне, якія прыпадаюць на найбагацейшых грамадзян Расеі, павялічылася на 5 адсоткаў: калі ў 2013 года яна складала 84,3%, то да 2018 года вырасла да 89,3%. Аналагічны паказчык што да наяўных зберажэнняў павялічыўся за той жа час на 11 адсоткаў - з 78% да 89%. На травень 2018 года самыя багатыя расейцы валодалі 92 адсоткамі ўсіх тэрміновых укладаў у краіне (у 2013 годзе - 92,2), паведамляе «Нямецкая хваля».

Запазычанасць самых бедных слаёў насельніцтва Расеі павялічылася

Пры тым, што зберажэнні ў гатоўцы і каштоўных паперах 3 адсоткаў самых багатых грамадзян раслі, іх рэальныя даходы, а таксама запазычанасць і дэпазіты зменшыліся.

Аднак запазычанасць найбяднейшага насельніцтва за пяць гадоў вырасла значна больш, чым рэальныя даходы, а асноўныя фінансавыя актывы захаваліся на ранейшым узроўні.

Вынікі даследаванняў, заснаваных на звестках штогадовага абследавання спажывецкіх фінансаў насельніцтва за травень 2018 года, былі пададзеныя аналітыкамі ў рамках ХХ Красавіцкай эканамічнай канферэнцыі Вышэйшай школы эканомікі, паказвае «Коммерсант».

Апошнія навіны