BE RU EN

«Гомельтранснафта»: Плануем закрыць пяць адцінкаў нафтаправода «Дружба»

  • 12.04.2019, 9:43

Перад рамонтам нафтаправода пачнуць «па магчымасці прыпыняць» транзіт нафты.

Беларусь плануе правесці капітальны рамонт пяці адцінкаў нафтаправода «Дружба». Пра гэта паведаміў журналістам галоўны інжынер ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга, паведамляе tut.by.

«Заўсёды ёсць участкі нафтаправоду, якія маюць патрэбу ў капітальным рамонце. Мы праектуем цяпер пяць участкаў для капітальнага рамонту. Ужо год ідуць праектныя работы», - цытуе спецыяліста ТАСС.

Са слоў Вярыгі, знос асноўных фондаў актыўнай часткі нафтаправода цяпер складае больш за 65%.

«Трубы у зямлі ляжаць, 80% труб паклалі яшчэ нашы дзяды. Уявіце сабе, што метал ўжо больш за 50 гадоў ляжыць у зямлі. Натуральна, ён патрабуе рамонту і абслугоўвання, таму заўсёды на нафтаправодзе ёсць аб'екты і адцінкі, якія патрабуюць рамонту», - адзначыў ён.

Галоўны інжынер адзначыў, што да рамонту нафтаправода спецыялісты пачнуць «па меры гатоўнасці сістэмы і магчымасці, дапушчальнасці прыпыненняў». «Вядома, усе работы выконваюцца з улікам планаў транспартавання нафты», - дадаў Вярыга і паказаў, што трубаправод можа быць спынены толькі ў выпадку «планавых рамонтаў альбо аварыйнай сітуацыі».

«Ёсць абавязанні і мы павінны выканаць іх у поўным аб'ёме. На 2019 год узгоднены транзіт расейскай нафты аб'ёмам 50 млн тон, што адпавядае ўзроўню мінулага года», - сказаў Андрэй Вярыга.

Раней віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка распавёў журналістам, што «гэты нафтаправод трэба было закрыць на рэгламентныя рамонтныя працы яшчэ паўтара гады таму».

«Тады была прынятая пастанова не падводзіць партнёраў, а рабіць захады ў працэсе функцыянавання нафтаправода, каб не закрываць пэўныя адцінкі», - дадаў ён.

Апошнія навіны