BE RU EN

Fox News: Амерыканская тэхналогія F-35 можа трапіць у рукі расейцаў і кітайцаў

  • 11.04.2019, 21:42

РФ і Кітай прыкладуць усе намаганні для выяўлення ў Ціхім акіяне абломкаў знішчальніка пятага пакалення F-35.

Абломкі разбітага ў Ціхім акіяне знішчальніка пятага пакалення F-35 Сіл самаабароны Японіі могуць апынуцца ў Кітая ці Расеі. Такім чынам, трапленне перадавой амерыканскай вайсковай тэхналогіі ў распараджэнне іншых, неабавязкова дружалюбных дзяржаў, стане для ЗША вялікай праблемай, паведаміў тэлеканал Fox News (пераклад - radiopolsha.pl).

У ЗША мяркуюць, што Расея і Кітай прыкладуць усе намаганні для выяўлення самалёта, хоць і не змогуць аднавіць усе яго функцыі.

Цяпер японскія і амерыканскія ўзброеныя сілы вядуць пошукава-выратавальную аперацыю знішчальніка F-35, які 9 красавіка знік з радараў падчас навучальнага палёту на поўнач ад Японіі. Гэта спаборніцтвы з часам, таму што - на думку экспэртаў - на пошукі абломкаў самалёта маглі ўжо вырашыцца іншыя краіны, - паведамляе Fox News. Дагэтуль выратавальнымі службамі была знойдзена частка абломкаў машыны. Пілота знайсці не ўдалося.

Як паведамляе Bloomberg, знішчальнікі F-35, якія выпускаюцца карпарацыяй Lockheed Martin, лічацца самымі дарагімі знішчальнікамі амерыканскай вытворчасці. Цяпер у паветра з 15 вайсковых баз ЗША па ўсім свеце. Польшча, у рамках шматгадовай праграмы па мадэрнізацыі ВПС, плануе набыць 32 знішчальнікі F-35A Lightning II.

Апошнія навіны