BE RU EN

У 65-гадовага пенсіянера ў Менску знайшлі склад са зброяй і боепрыпасамі

  • 11.04.2019, 18:56

У кватэры і прыватным доме ў «партызана» знайшлі вінтоўку, стрэльбу, больш за 80 патронаў, блізу 1,3 кг пораху і іншыя боепрыпасы.

Супрацоўнікі ГУБАЗіК знайшлі ў 65-гадовага менчука зброю і боепрыпасы, паведамляе МУС. Канфіскаваныя прадметы, як паказала экспертыза, прыдатныя для стральбы, але не былі зарэгістраваныя.

У кватэры і прыватным доме ў пенсіянера знайшлі вінтоўку, стрэльбу, больш за 80 патронаў, блізу 1,3 кг пораху і іншыя боепрыпасы. Яны не былі зарэгістраваныя, і наяўнасць такога схрону вынікуе крымінальную адказнасць.

У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). За гэта пагражае пакаранне ад папраўчых працаў і аж да пазбаўлення волі на 7 гадоў.

Вядома, што пенсіянер не раз змушаўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртнога і з'яўленне п'яным у грамадскім месцы. Ён жа быў асуджаны паводле арт. 153 КК за збіццё. Цяпер яго правяраюць на дачыненне да іншых злачынстваў.

Апошнія навіны