BE RU EN

Восем гадоў таму быў учынены тэракт у менскім метро

  • 11.04.2019, 9:56

Суд і следства дагэтуль не змаглі пераканаць беларусаў, што пакараныя сапраўды вінаватыя.

11 красавіка спаўняецца восем гадоў з моманту выбуху на станцыі «Кастрычніцкая» Менскага метрапалітэна.

Тэракт, які здарыўся 11 красавіка 2011 года а 17.56, забраў жыцці 15 чалавек, 315 - пацярпелі, цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымалі 32 чалавекі.

Ужо стала традыцыяй у гэты жалобны дзень прыносіць кветкі да мемарыяльнага знака «Рака памяці» ля выхаду з падземкі на «Кастрычніцкай».

Фактычна праз дзень пасля тэракту, увечары 12 красавіка, затрымалі падазраваных, 25-гадовага ўраджэнца Віцебска Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Іх абвінавацілі не толькі ва ўчыненні тэракту ў метро, але і ў выбухах у Віцебску восенню 2005 года і ў Менску 4 ліпеня 2008 года.

Крымінальную справу аб тэракце ў метро разглядаў Вярхоўны суд. Двух абвінавачаных прысудзілі да смяротнага пакарання. Аднак суд і следства не змаглі пераканаць беларусаў, што пакараныя сапраўды вінаватыя. Паводле адной з версіі, датычнымі да тэракту ў менскім метро могуць быць спецслужбы Беларусі: у кадр відэазапісу агенцтва БелТА, зробленым адразу пасля выбуху ў менскім метро, патрапілі чатыры чалавекі ў цывільным.

Апошнія навіны