BE RU EN

Пад Бабруйскам мужчыну, які заснуў на рэйках, не разбудзіў цягнік, што праехаў над ім

  • 10.04.2019, 21:51

Над мужчынам, які заснуў на рэйках пад Бабруйскам, праехаў цягнік Менск - Гомель і не закрануў яго.

Інцыдэнт адбыўся на перагоне Бярэзіна-Бабруйск у ноч з 7 на 8 красавіка, паведамляе mogilevnews.by.

П'яны маладзён спаў у каляіне і не чуў гукавыя сігналы, якія падаваў машыніст. Было ўжытае экстранае тармажэнне. Работнікі чыгункі вынялі мужчыну з-пад складу. Ніякіх траўмаў ён не атрымаў і пайшоў дадому.

Асоба мужчыны высвятляецца.

Апошнія навіны