BE RU EN

Арцём Мілеўскі: Нягледзячы на мой узрост і статус, я паважаю кожнага футбаліста

  • 10.04.2019, 20:36

Форвард берасцейскага клуба распавёў пра свой падыход да матчаў чэмпіянату Беларусі.

Форвард берасцейскага «Дынама» Арцём Мілеўскі распавёў пра свой падыход да матчаў чэмпіянату Беларусі, паведамляе pressball.by.

- БАТЭ - вельмі прынцыповы спаборнік Берасця ў чэмпіянаце?

- Не толькі БАТЭ. І з БАТЭ цяжка, і з менскім «Дынама». Матчы менскага і берасцейскага «Дынама» - гэта класіка. У «Шахцёра» цяпер таксама добрая каманда. Таму не стаў бы кагосьці выдзяляць з гэтай тройкі. Да таго ж ёсць «Нёман» - з ім у нас паўднёва-заходняе дэрбі.

- Калі ты вярнуўся ў Беларусь, адразу разабраўся, дзе геаграфічна гуляе «Славія», дзе «Нафтан»?..

- Спатрэбіўся нейкі час. Я паездзіў з камандай на аўтобусе. У Мазыр самы далёкі выезд. Туды дарога дрэнная. У Гомель, Віцебск таксама далёка.

- Усе мы ведаем, што Аляксандр Глеб часам не вельмі хацеў ехаць у Мазыр, Наваполацк, яшчэ кудысьці. Я вельмі здзівіўся, калі ўбачыў цябе ў стартавым складзе на матч з «Нафтанам».

- Ды я такі чалавек, што калі знаходжуся ў камандзе, якая хоча нешта выйграць, то, лічу, усе гульцы роўныя. І нават нягледзячы на мой узрост і статус, я ў камандзе, я паважаю кожнага футбаліста. У Наваполацк - паеду куды заўгодна з камандай, - адзначыў Мілеўскі ў размове з Мікалаем Хадасевічам.

Апошнія навіны