BE RU EN

АПЕК скараціў здабычу нафты да новага мінімуму за чатыры гады

  • 10.04.2019, 20:32

Пачынаючы з другога квартала сусветная здабыча будзе мець менш попыту, прагназуе картэль.

Краіны АПЕК працягваюць узмоцнена скарачаць вытворчасць нафты, нягледзячы на прэтэнзіі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і ўнесены ў кангрэс закон NOPEC, які забараняе картэлі на нафтавым рынку і пагражае развалам арганізацыі, якая кантралюе блізу траціны сусветнай нафтаздабычы, паведамляе finanz.ru.

У сакавіку сумарная здабыча па АПЕК павалілася на 534 тысячы барэляў у дзень, а яе сярэдні аб'ём - 30,022 млн барэляў у дзень - стаў мінімальным з лютага 2015 года, вынікае са штомесячнага дакладу арганізацыі.

Асноўны «цяжар» намаганняў па разгоне нафтавых каціровак працягвае несці Савудаўская Арабія, прыбраць з рынку яшчэ 324 тысяч барэляў штодзённай здабычы. У параўнанні з лістападам, калі каралеўства пампавала блізу 11 млн барэляў у дзень, вытворчасць савудаўскай нафты скарацілася на 11% (да 9,794 барэляў у дзень), а экспарт - больш чым на 20%, да 6,5 млн барэляў у дзень.

Скарачэнне ў Іране (на 28 тысяч барэляў у дзень) і Іраку (на 126 тысяч барэляў) у сакавіку кампенсавала Лівія, дзе здабыча вырасла да новага 7-гадовага максімуму ў 1,098 барэляў у дзень.

Але нафтавы рэнесанс у ахопленай грамадзянскай вайной краіне, магчыма, спыніць фельдмаршал Халіфа Хафтар, якога падтрымлівае Крэмль, сілы якога ў красавіку пачалі наступ на Трыпалі.

Зноў перавыканаць пагадненне па абмежаванні паставак з Расеяй АПЕК дапамог далейшы калапс нафтавай прамысловасці Венесуэлы. За сакавік нафтавая кампанія PDVSA, што кантралюецца урадам Нікаласа Мадура, страціла яшчэ 30% вытворчых магутнасцяў - здабыча ў краіне абрынулася на 289 тысяч барэляў у дзень, да 732 тысяч барэляў, хоць яшчэ тры гады таму трымалася блізу 2,4 млн барэляў.

У выніку АПЕК ушчыльную наблізіўся да жаданай мэты: бягучая здабыча меншая, чым попыт, які картэль прагназуе на свае пастаўкі. Гэта 30,78 барэляў у дзень у другім квартале і 30,94 млн - у трэцім.

Зрэшты, у сярэднім па годзе нават мінімальныя за 4 гады аб'ёмы вытворчасці і скарачэнне долі на рынку да гістарычнага мінімуму дазволяць АПЕК толькі ўраўнаважыць пастаўкі і попыт: так, у чацвёртым квартале картэлі для балансу давядзецца здабываць яшчэ менш - 29,45 млн барэляў у дзень, а ў сярэднім па годзе, каб утрымаць цэны - 30,3 барэляў.

Амерыканская сланцавая галіна працягвае нарошчваць вытворчасць хутчэй, чым расце глабальны попыт, прызнае АПЕК.

Летась здабыча ў ЗША падскочыла на 2,2 млн барэляў у дзень, пры тым што сусветнай эканоміцы спатрэбілася ўсяго 1,5 млн барэляў дадатковых паставак. У 2019-м вытворчасць у Штатах вырасце яшчэ на 1,8 млн барэляў, тады як попыт у свеце павялічыцца толькі на 1,2 млн.

Апошнія навіны