BE RU EN

Відэафакт: Сярэбранікаў выйшаў на паклон з артыстамі пасля спектакля

  • 10.04.2019, 10:24

Вызваліўшыся з-пад хатняга арышту, рэжысёр прыехаў у маскоўскі тэатр «Гоголь-цэнтр».

Расейскі рэжысёр Кірыл Сярэбранікаў, вызвалены 8 красавіка з-пад хатняга арышту пад падпіску аб нявыездзе, напярэдадні вечарам прыехаў у маскоўскі тэатр «Гогаль-цэнтр» і выйшаў на паклон з артыстамі пасля спектакля «Мёртвыя душы», паведамляе «Радыё Свабода».

Маскоўскі гарадскі суд 8 красавіка змяніў меру стрымання Сярэбранікаву і іншым абвінавачаным паводле справы «Сёмай студыі». Кіраўнік «Гогаль-цэнтра» Кірыл Сярэбранікаў, былы генеральны прадусар «Сёмай студыі» Аляксей Малабродскі, генеральны дырэктар кампаніі Юрый Іцін і былы дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай падтрымкі мастацтва і народнай творчасці Міністэрства культуры Соф'я Апфельбаўм абвінавачваюцца ў крадзяжы 133 мільёнаў расейскіх рублёў, выдзеленых на тэатральны праект «Платформа». Справа галоўнага бухгалтара «Сёмай студыі» Ніны Масляевай выдзеленая ў асобную вытворчасць.

Усе абвінавачаныя, акрамя Масляевай, сваю віну адмаўляюць і разглядаюць крымінальную справу за сфабрыкаваную.

Знаходзячыся пад хатнім арыштам, Кірыл Сярэбранікаў працягваў працаваць, скончыўшы ўдастоены мноства ўзнагарод фільм «Лета» пра маладога Віктара Цоя, а таксама паставіўшы оперу «Набука», якую ў сакавіку паказалі ў Гамбургу.

Апошнія навіны