BE RU EN

У Індыі шпіталізавалі Далай-ламу

  • 10.04.2019, 9:33

83-гадовага духоўнага лідара тыбецкіх будыстаў змясцілі ў прыватную лякарню ў Нью-Дэлі.

У аўторак, 9 красавіка, духоўнага лідара тыбецкіх будыстаў Далай-ламу XIV шпіталізавалі ў прыватную лякарню ў Нью-Дэлі. Пра гэта са спасылкай на ягонага асабістага сакратара Тэнзіна Таклха паведамляюць выданні NDTV і The Hindu (пераклад - РБК).

«Ягамосць адчуваў некаторы дыскамфорт сёння раніцай у Дхарамсале. У якасці меры засцярогі мы прыехалі ў Дэлі», - сказаў ён.

Пасля ў духоўнага лідара, як удакладніў Таклха, дыягнаставалі інфекцыю грудной клеткі. Наступныя некалькі дзён ён павінен знаходзіцца пад наглядам лекара, указаў сакратар Далай-ламы.

У індыйскі горад Дхарамсала духоўны лідар тыбецкіх будыстаў, як тлумачыць NDTV, вярнуўся ў панядзелак, 8 красавіка, пасля сустрэчы ў Нью-Дэлі на выходных з маладымі лідарамі з усяго свету. Астатніх дэталяў аб тым, што здарылася Таклха не раскрыў.

Далай-ламе XIV 83 гады. Ужо больш за 75 гадоў ён з'яўляецца захавальнікам традыцый і духоўным лідарам тыбецкага будызму школы Гелугпа. Ён рэгулярна выступае з духоўнымі павучаннямі ва ўсім свеце.

Апошнія навіны