BE RU EN

У адным з цэхаў МТЗ адбыўся пажар

  • 1.04.2019, 19:22

У цэху загарэліся змазачныя матэрыялы.

1 красавіка а 12:08 менскім выратавальнікам паведамілі пра ўзгаранне ў сушыльнай камеры аднаго з цэхаў на ААТ «МТЗ» на вуліцы Даўгабродскай, 29.

Як паведамляе прэс-служба МНС, да прыбыцця ратавальнікаў цэх афарбоўкі і аздаблення трактароў быў задымлены.

Супрацоўнікі МНС выявілі, што ў цэху загарэліся змазачныя матэрыялы ў вентыляцыйным корабе сушыльнай камеры на плошчы 20 квадратных метраў.

Агонь быў ліквідаваны а 12:52. Пацярпелых пры здарэнні няма, эвакуацыя людзей не спатрэбілася. Тэхналагічны працэс прадпрыемства не спыняўся.

Мяркуецца, што прычынай пажару быў аварыйны рэжым працы рэцыркуляцыйнай помпы вентылятара падачы паветра ў сушыльную камеру.

ФОТА: MINSK.MCHS.GOV.BY
ФОТА: MINSK.MCHS.GOV.BY
ФОТА: MINSK.MCHS.GOV.BY
ФОТА: MINSK.MCHS.GOV.BY
ФОТА: MINSK.MCHS.GOV.BY
ФОТА: MINSK.MCHS.GOV.BY
ФОТА: MINSK.MCHS.GOV.BY
ФОТА: MINSK.MCHS.GOV.BY
ФОТА: MINSK.MCHS.GOV.BY
ФОТА: MINSK.MCHS.GOV.BY

Апошнія навіны