BE RU EN

У Менску на будоўлі «Газпром цэнтра» з віны прараба загінуў рабочы

  • 1.04.2019, 17:35

Фірма-забудоўшчык спрабуе сысці ад адказнасці.

Як паведаміў сайту Сharter97.org чытач, 30 сакавіка на будоўлі «Газпром цэнтра» з віны прараба загінуў дапаможны працоўны ПСУП «ЕўраАлмаз» Жэру Віктар Якаўлевіч.

«На яго звалілася бетонная нарыхтоўка вагой 10 тон. Гэта адбылося ў той момант, калі ён рабіў падкоп пад яе. Рабочаму прыдушыла ногі вышэй каленяў. На месца здарэння прыбылі 5 разлікаў МНС.

Пасля таго, як працоўнага дасталі, ён пражыў блізу 30 хвілін.

У той жа дзень прыязджаў CК і завёў крымінальную справу.

Цяпер кіраўніцтва фірмы выстаўляе сітуацыю так, што гэты рабочы на ўласную ініцыятыву туды палез. Прараб наняў адваката. Жэру нават не быў афіцыйна аформлены. Працаваў трэці дзень», - напісаў чытач Сharter97.org

ФОТА ЧЫТАЧА

Апошнія навіны