BE RU EN

Якім будзе надвор'е на Масленіцу?

  • 9.03.2019, 13:17

Праз моцны вецер у нядзелю захаваецца аранжавы ўзровень небяспекі.

Будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць ападкі (дождж, мокры снег).

Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні моцны парывісты. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, раніцай і ўдзень месцамі - да 22 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, у сярэдзіне дня павысіцца да 3-9 градусаў цяпла, піша БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны