BE RU EN

У менскім метро мужчына ўпаў паміж вагонамі цягніка

  • 9.03.2019, 10:05

Інцыдэнт адбыўся на станцыі метро «Пушкінская».

У менскім метро мужчына ўпаў паміж вагонамі цягніка вечарам 8 сакавіка, паведаміў БелТА прэс-сакратар Менскага метрапалітэна Андрэй Дроб. Інцыдэнт адбыўся на станцыі метро «Пушкінская» а 20.43.

«На станцыі паміж вагонамі складу ўпаў мужчына», - сказаў Андрэй Дроб.

З ягоных слоў, з кантактнай рэйкі было адразу ж знятае напружанне, пасажыра з шляхоў дасталі і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі, якая прыбыла на станцыю. Рух цягнікоў быў адноўлены а 20.48.

Апошнія навіны