BE RU EN

Хакеры з Ірана атакавалі 200 кампаній ва ўсім свеце

  • 7.03.2019, 10:59

Шкода вылічаецца сотнямі мільёнаў даляраў.

Больш за 200 кампаній ва ўсім свеце зазналі за мінулыя два гады напады групы хакераў, як мяркуецца звязанай з урадам Ірана. Гэта вынікае з даследавання карпарацыі Microsoft, паведамляе dw.com.

Ахвярамі злачынцаў сталі большай часткай нафтагазавыя кампаніі, машынабудаўнічыя прадпрыемствы, а таксама канцэрны, якія займаюцца міжнародным бізнэсам, у такіх краінах, як Нямеччына, Сірыя, Вялікая Брытанія, Індыя і ЗША.

Хакерскія групоўкі Holmium і APT33

Паводле звестак карпарацыі Microsoft, сумарная шкода ад дзеянняў хакераў дасягнула сотняў мільёнаў даляраў.

Паводле ацэнкі спецыялістаў карпарацыі, за нападамі стаіць хакерская групоўка Holmium, якая мае сувязі з урадам Ірана. Акрамя таго, асобныя ўзломы выконвала на даручэнне Holmium іншая хакерская групоўка - APT33, сцвярджаецца ў даследаванні.

На думку некаторых экспэртаў у бяспецы, Тэгеран цяпер імкнецца нарасціць патэнцыял для кібератакі праз узмацненне санкцыйнага ціску на Іран з боку ЗША.

Апошнія навіны