BE RU EN

У Лондане выявілі выбуховыя прылады, спакаваныя ў кардонныя скрынкі

  • 6.03.2019, 11:18

Падазроныя скрынкі знаходзіліся ў двух аэрапортах і на чыгуначнай станцыі.

Тры невялікія самаробныя выбухныя прылады выяўленыя ў аўторак у будынках лонданскага аэрапорта "Хітроў", гарадскога аэрапорта Лондана і на чыгуначнай станцыі "Ватэрлоо", паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

У паліцыі мяркуюць, што гаворка ідзе "пра звёны аднаго ланцужка".

Усе выяўленыя выбуховыя прылады былі спакаваныя ў кардонныя скрынкі для паштовых адпраўленняў.

Небяспечныя знаходкі ніяк не адбіліся на працы аэрапортаў і станцыі.

Распачатае расследаванне, аднак ніякіх арыштаў ці затрыманняў пакуль не было.

У Скотланд-Ярдзе не выключаюць, што на іншых транспартных вузлах Лондана могуць знаходзіцца іншыя выбуховыя прылады, у сувязі з чым жыхарам і гасцям горада дадзеная рэкамендацыя "быць пільнымі і паведамляць пра падазроныя аб'екты ў паліцыю".

Апошнія навіны