BE RU EN

Леў загрыз да смерці гаспадара, які незаконна ўтрымліваў яго ў Чэхіі

  • 6.03.2019, 10:59

Тры гады таму Міхал Прасэк завёў на сваім пляцы двух львоў.

Адзін з львоў, якіх мужчына незаконна трымаў на заднім двары свайго дома ў Чэхіі для гадоўлі, забіў яго.

Пра гэта паведамляе сайт ukranews.com са спасылкай на ВВС.

Так, 33-гадовы Міхал Прасэк яшчэ ў 2016 годзе завёў на сваім надзеле двух львоў, якіх трымаў у самаробных вальерах на заднім двары ў вёсцы Здэхаў. Мясцовыя жыхары былі вельмі ўстурбаваныя з гэтай нагоды і звярнуліся да мясцовай улады, але тая была бяссільнай, бо Прасэк адмовіўся ўпускаць каго-небудзь на сваю тэрыторыю.

У выніку цела гаспадара львоў было знойдзена ягоным сынам у клетцы з драпежнікамі. Паліцыя паведаміла, што клетка пры гэтым была замкнутая знутры.

Жывёлін давялося застрэліць, бо са слоў паліцэйскіх, гэта было неабходна, каб дабрацца да цела.

Апошнія навіны