BE RU EN

Названы аўтамабіль года ў Еўропе

  • 5.03.2019, 18:07

Пераможцу Car of the Year абвясцілі на міжнародным салоне ў Жэневе.

Спецыялісты назвалі аўтамабіль года ў Еўропе. Ім прызнаны электрамабіль Jaguar I-Pace, піша korrespondent.net.

Пастанова аб найлепшым аўто года ў Еўропе Car of the Year была абвешчаная на міжнародным аўтасалоне ў Жэневе.

Jaguar I-Pace апярэдзіў у рэйтынгу Alpine A110 і Kia Ceed. Таксама ў спіс найлепшых аўто патрапілі чацвёртае пакаленне Ford Focus, Citroen C3 Aircross, Peugeot 508 і Mercedes-Benz A-класа.

Электракрасавер Jaguar I-Pace абсталяваны двума маторамі агульнай магутнасцю 400 конскіх сіл. Аўто разганяецца да 100 кіламетраў на гадзіну за 4,8 секунд. Запас ходу на адной батарэі ў Jaguar I-Pace блізу 470 кіламетраў.

Прэмія Car of the Year прысуджаецца штогод па выніках галасавання журы, якое складаецца з еўрапейскіх журналістаў.

Апошнія навіны