BE RU EN

Пад Менскам міліцыя страляла ў бадзяжнага сабаку

  • 5.03.2019, 11:05

Дзеці не баяліся сабакі і падкормлівалі яго.

Супрацоўнікі міліцыі 1 сакавіка забілі бадзяжнага сабаку ў аграгарадку Гатава пад Менскам.

«Міліцыя дзейнічала правамерна», - сказаў «Радыё Свабода» дзяжурны Мачулішчанскага аддзела міліцыі.

Відэа апублікавалі ў групе «НЗ Беларусь» у сацсетцы «Вконтакте»:

«Вось так міліцыя займаецца адловам бадзяжных жывёлін!

Месца дзеяння Гатава.

Што вядома са слоў відавочцаў. У пятніцу, 1 сакавіка, увечары ў двары блукаў вялікі бадзяжны сабака. Да гэтага дзеці падкормлівалі яго, і спакойна да яго ставіліся. Пасля таго як гэты сабака пакусаў нейкага бяздомнага ката, старшыня жыллёвага кааператыву, і пару разявак разважылі, што ў сабакі шаленства. Хацелі выклікаць адлоў, але надумалі дзейнічаць простым шляхам... выклікалі міліцыю.

На відэа выразна відаць, што сабака не праяўляе агрэсіі у адрозненні ад супрацоўнікаў, і цягнуўся да людзей... Вынік гэтай гісторыі - супрацоўнікі падстрэлілі жывёліну, пастаялі паглядзелі як мучыцца, пасля чаго дабілі...», - напісалі ў сацсецы.

Апошнія навіны