BE RU EN

Дыетолаг назвала галоўныя памылкі тых, хто хоча хутка схуднець да лета

  • 30.03.2019, 10:08

Распаўсюджаныя памылкі пра экпрэс-пахудзенне.

Прафесійны дыетолаг, экспэрт правільнага харчавання Каця Медушкіна назвала асноўныя прычыны няўдач тых, хто прагне схуднець да лета. Пра гэта экспэрт напісала ў Instagram.

Так, сярод памылак тых, што худнеюць, вылучаецца самастойнае скідванне лішняй вагі з дапамогай дыеты, памяншэнне порцыі і адмова ад ежы пасля 18.00, інтэнсіўныя трэніроўкі без перагляду рацыёну, галаданне і строгі дэтокс. Спецыяліст падрабязна распавяла пра плюсы і мінусы кожнага з няўдалых метадаў.

Худнеюць самастойна з дапамогай дыеты

+ магчыма атрымаць хуткі вынік;

- сто адсоткаў атрымліваем праблемы са здароўем, пагаршаецца якасць скуры і валасоў, плюс «бонус» - пастаяннае пачуццё голаду, жудасны настрой і вяртанне ўсіх лішніх кілаграмаў.

Памяншаюць порцыі і не ядуць пасля 18:00

+ пахудзенне не прынясе моцнага стрэсу, вынік будзе;

- высокая верагоднасць «начнога падмацоўвання» праз тае, што кладзешся спаць ужо з пачуццём голаду, павольны прагрэс у пахудзенне, якасць цела не паляпшаецца.

Пачынаюць інтэнсіўна трэніравацца, але харчаванне не мяняюць

+ мышцы стануць мацнейшымі;

- аснова пахудзення гэта харчаванне, а на адных трэніроўках вы не схуднееце.

Галадаюць і доўга выкарыстоўваюць строгія дэтоксы

+ дакладна схуднееце;

- спосаб экстрэмальны і шмат у чым нават рызыкоўны, галаданне можа прывесці да гарманальных збояў, збояў у працы стрававальнай сістэмы і адбіцца на псіхалагічнай раўнавазе. Супраць дэтокса нічога не маю, але ён павінен служыць толькі падрыхтоўкай да асноўнага працэсу пахудзення.

Апошнія навіны