BE RU EN

Тэрэза Мэй паведаміла пра гатоўнасць сысці ў адстаўку

  • 27.03.2019, 21:16

Брытанская прэм'ер-міністарка паабяцала дэпутатам Кансерватыўнай партыі, што сыдзе са сваёй пасады пры адной умове.

Прэм'ер-міністарка Злучанага каралеўства Тэрэза Мэй не застанецца на сваёй пасадзе на час перамоў з Еўразвязам аб умовах будучага супрацоўніцтва.

Пра гэта яна заявіла на сустрэчу з дэпутатамі кіруючай Кансерватыўнай партыі, паведамляе РБК са спасылкай на The Financial Times.

Мэй паабяцала паплечнікам, што сыдзе з пасады кіраўніцы ўрада, калі большасць дэпутатаў палаты абшчын ратыфікуюць яе дамову аб умовах выхаду Брытаніі з ЕЗ, якую яна ўзгадніла з Брусэлем у лістападзе.

Раней Мэй спрабавала зацвердзіць палажэнні пагаднення двойчы - у студзені і ў сакавіку. У першы раз яе праект дамовы праваліўся з розніцай у 230 галасоў, у другі раз з розніцай у 149 галасоў. Супраць дамовы Мэй у сакавіку прагаласавалі між іншым 238 сябраў апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі і 75 кансерватараў. Пасля правалу Мэй спрабавала пераканаць паплечнікаў зацвердзіць пагадненне з трэцяй спробы.

Апошнія навіны