BE RU EN

У Горках ушанавалі памяць студэнта, які ўдзельнічаў у паўстанні Каліноўскага

  • 27.03.2019, 18:01

Ён загінуў у ваеннай сутычцы з расейскімі войскамі.

Вечарам 25 сакавіка ў 101-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі мясцовыя жыхары ўсклалі кветкі на магілу Войцеха Дамарацкага, студэнта горацкага інстытута. Ён удзельнічаў у вызваленчым паўстанні Кастуся Каліноўскага і загінуў у вайсковай сутычцы з расейскімі войскамі, піша сайт horki.info.

Магіла гераічнага студэнта знаходзіцца ў дэндрапарку БДСГА. На магіле стаіць пліта з адпаведным надпісам.

Ускладанне кветак было ўзгодненае з адміністрацыяй ВНУ. Цэнтральныя вароты дэндрапарку былі адкрытыя, а галоўная алея чыста прыбраная.

Варта адзначыць, што ў савецкі час у акадэмічным дэндрапарку на магіле Войцеха Дамарацкага паклалі мармуровую пліту як змагару з царызмам. Яна трэснула, і жыхары горада настаялі, каб улады замянілі яе.

Апошнія навіны