BE RU EN

На таргах у Менску даляр прыкметна падаражэў

  • 27.03.2019, 17:36

Расейскі рубель патаннеў.

На Беларускай валютна-фондавай біржы 27 сакавіка прайшлі чарговыя таргі валютамі.

Паведамляецца, што даляр вырас на BYN0,0106 да 2,1269 рубля.

Еўра не змяніўся ў кошце - 2,3951 рубля.

Расейскі рубель патаннеў на BYN0,0039 да 3,2906 беларускага рубля за 100 расейскіх рублёў.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм згладжвання дзённых ваганняў курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляра ЗША - 30%, еўра - 20%.

Апошнія навіны