BE RU EN

Мэр расейскага Белгарада выйшаў прымаць прысягу пад музыку з «Зорных войнаў»

  • 27.03.2019, 17:17

Прысутныя не здзівіліся.

Мэр расейскага Белгарада Юрый Галдун, абраны дэпутатамі гарсавета 26 сакавіка, выйшаў прымаць прысягу пад музыку з «Зорных войнаў». Відэа апублікаванае на канале Meduza ў YouTube, піша «Гордон».

Як адзначае выданне, прысутныя, мяркуючы з відэатрансляцыі, не здзівіліся. У Telegram выдання Baza паведамляецца, што музыку абрала кіраўніца ўправы культуры гарсавета Людміла Грэкава.

З яе слоў, музыку вызначылі зрабіць «больш сучаснай», але не ўдакладнілі, адкуль яна. «Без злога намеру», - заявіла Грэкава.

Апошнія навіны