BE RU EN

Кліент рэстарацыі раздаў афіцыянтам тысячы даляраў

  • 27.03.2019, 15:56

Амерыканец ўручыў толькі мэнэджару дзве тысячы долараў.

У амерыканскім штаце Мэн (ЗША) наведвальнікі рэстарацыі далі афіцыянтам велізарныя чаявыя. Са слоў адной з афіцыянтак, у рэстарацыі абедалі мужчына і жанчына, якіх там раней не бачылі.

Яны паводзілі сябе прыязна і не стваралі цяжкасцяў для супрацоўнікаў. Іх рахунак склаў 48 даляраў, паведамляе Associated Press (пераклад - «Сегодня»).

Пасля абеду наведвальнік паклікаў мэнэджара. Афіцыянтка баялася, што ён хоча паскардзіцца праз келіх з віном, які ў яго памылкова забралі. Замест гэтага мужчына ўручыў мэнэджару дзве тысячы даляраў і папрасіў падзяліць іх паміж падначаленымі.

Звычайна ў амерыканскіх рэстарацыях даюць на чай не больш за 20 адсоткаў ад рахунку, таму чакалася, што пара заплаціць афіцыянтцы 9,6 даляра, гэта значыць, у 220 разоў менш.

Апошнія навіны