BE RU EN

Былы вайсковы камісар Базанаў стаў старшынём АБФФ

  • 27.03.2019, 14:19

Супраць кандыдатуры Базанава выступіў ягоны былы падначалены.

Уладзімір Базанаў узначаліў АБФФ, паведамляе карэспандэнт Tribuna.com.

Практычна аднагалосна дэлегаты справаздачна-выбарчай канферэнцыі аддалі свае галасы Базанаву.

Адзін прагаласаваў супраць, двое ўстрымаліся. Супраць прагаласаваў Белямук - ён працаваў прэс-сакратаром берасцейскага «Дынама» падчас працы там Базанава.

Нагадаем, новы старшыня з'яўляўся адзіным кандыдатам на гэтую пасаду. Да гэтага генеральны сакратар АБФФ Юрый Вяргейчык прэтэндаваў на гэтую пасаду, але пазней мэнеджар зняў сваю кандыдатуру на карысць Базанава.

Базанаў зменіць ля стырна кіраўніка федэрацыі Сяргея Румаса, які ўзначальваў АБФФ з 2011 года.

Уладзімір Базанаў - былы вайсковы камісар, які цяпер з'яўляецца «дэпутатам» «палаты прадстаўнікоў».

Апошнія навіны